Вязень сумлення Дзмітрый Паліенка свой дзень народзінаў, які прыпадае на суботу, 26 траўня, вымушаны будзе сустракаць за кратамі.
З гэтай нагоды Валанцёрская служба ПЦ “Вясна” далучаецца да глабальнай акцыі салідарнасці, якую ладзіць міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
У панядзелак 21 траўня у мінскай прасторы "210 metrov" плануецца адбыцца сумеснае мерапрыемства валанцёраў "Вясны" і сацыяльнай ініцыятывы Alpha Omega, прысвечанае хуткаму дню нараджэння палітвязня Дзмітрыя. У гэты вечар прысутнічых чакае аповяд пра гісторыю роварнага руху "Крытычная маса" у Беларусі, прававая адзнака выпадка рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў "Крытычнай масы", што адбылася 29 красавіка 2016 года, а таксама падпісанне лістоў і паштовак да палітвязняў.
Amnesty International заклікае ўсіх неабыякавых:
“Давайце закідаем адміністрацыю калоніі паштоўкамі для Дзмітрыя (па адрасе, прыведзеным ніжэй). Адміністрацыя калоніі не можа ігнараваць сотні віншаванняў з днём нараджэння!”
Куды пісаць:
Дзмітрый Паліенка
Папраўчая калонія № 2
Вул. Сікорскага, 1
Атрад 9
212800, Бабруйск, Беларусь
“Давайце паспрабуем падарыць яму свабоду!”, - заклікае міжнародная праваабарончая арганізацыя, распачынаючы глабальную акцыю ў падтрымку Дзмітрыя Паліенкі.
Дзе: прастора "210 metrov", г. Мінск, вул. Чапаева, 3.
Калі: 21 траўня ў 19:00 (панядзелак).
Крыніца: Валанцёрская служба ПЦ “Вясна” далучаецца да глабальнай акцыі салідарнасці Amnesty International