У Берасці пад час збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна і вобласці, якія далі дазвол на будаўніцтва акамулятарнага завода, 6 траўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі траіх актывістаў. Гэта блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, а таксама Дзмітрый Андрасюк. Затрыманне адбылося а 13-40.
Нягледзячы на тое, што яны вялі збор подпісаў ля ўваходу на Калгасны рынак адпаведна Закона аб зваротах грамадзян, людзі ў цывільным, якія не прадставіліся, аб'явілі, што затрымліваюць актывістаў за парушэнне арт. 23.34 КаАП.
“Зараз сувязь з затрыманымі адсутнічае. Інтарэсы затрыманых вызваўся прадстаўляць праваабаронца Раман Кісляк. Затрыманыя ўтрымліваюцца ў машыне на тэрыторыі Ленінскага РАЎС Берасця”, - паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін.