Суд Цэнтральнага раёна 3 траўня разглядае справу Вячаслава Касінерава па арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (дробнае хуліганства) за зажжоны фаер на дазволеным мітынгу незалежных прафсаюзаў у Кіеўскім скверы. Суддзя - Вікторыя Шабуня.
Нагадаем, што першы раз Вячаслава Касінерава затрымалі на мітынгу ў Кіеўскім скверы з іншымі дзвюма актывістамі анархісцкага руху, якія закрывалі твары напыснікамі. Яны разгарнулі транспарант «Свабода, роўнасць, раўнапраўе, самакіраванне», за што былі папярэджаныя начальнікам мінскага АМАПу Дзмітрыем Балабой, а затым і арганізатарамі мітынгу.
Пад час сыходу з мітынгу іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска. Пазней стала вядома, што Вячаслава Касінерава разам з яшчэ адным удзельнікам пікету адпусцілі з РУУСа.
У сераду, 2 траўня, калі Вячаслаў Касінераў прыйшоў на суд, каб падтрымаць затрыманага на Першамай Аляксея Зуева, яго затрымалі 2 супрацоўніка АМАПа і чалавек у цывільным каля будынку Цэнтральнага суда.
Пасля чаго яго адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, дзе патлумачылі, што ён нібыта арганізаваў адзіночны пікет. У другой палове дня 2 траўня Вячаслава Касінерава адбыўся разгляд яго адміністрацыйнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна, але пратакол адправілі на дапрацоўку. Ноч Касінераў правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
Аляксея Зуева суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня асудзіла 2 траўня на 10 базавых велічынь па арт. 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў)
Трэцяга затрыманага актывіста анархісцкага руху адпусцілі з РУУС, таму што ён непаўналетні.
Крыніца: Адбываецца суд над Вячаславам Касінеравым Дапоўнена