Сёння ў Мінску адбудзецца акцыя “Чанобыльскі шлях”, прысвечаная 32-ой гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Акцыя дазволена Мінскім гарвыканкамам. Збор удзельнікаў на «Чарнобыльскі шлях» абвешчаны ў 18:00 каля кінатэатру “Кастрычнік”, што ля станцыі метро «Акадэмія навук». Адтуль шэсце рушыць да чарнобыльскай капліцы, што ў парку Дружбы народаў, там мусіць адбыцца мітынг.
Арганізатарамі акцыі выступаюць Партыя БНФ, АГП, рух «За свабоду», БСДП, БХД, рух салідарнасьці «Разам», партыя «Зялёныя». У аргкамітэт таксама ўвайшла экалягічная арганізацыя «Экадом».
Назіральнікі ад “Грамадскага кантролю” будуць весці маніторынг гэтай акцыі.
Адначасова з “Чарнобыльскім шляхам”, у Кіеўскім скверы, які недалёка ад капліцы, пройдзе дазволены мітынг КХП БНФ.
***
Ля кінатэатра "Кастрычнік" дзяжураць 15 міліцыянтаў у цывільным, ёсць супрацоўнікі ДАІ і сапёрнай службы. За будынкам стаяць аўтазак, аўтобусы і фургон з металічнымі плотамі.
(Будзе абнаўляцца)
Крыніца: У Мінску сёння адбудзецца акцыя "Чарнобыльскі шлях-2018"