26 красавіка ў Мінску традыцыйна пройдзе Чарнобыльскі шлях. Дадзенае мерапрыемства ладзіцца штогод і прымеркаванае да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС ў 1986 годзе.
Назіральніцы і назіральнікі кампаніі “ControlBY” чарговы раз правядуць маніторынг мірнага сходу і прапануюць рэкамендацыі арганізатарам і дзяржаўным органам па выніку аб’ектыўнага і незалежнага назірання.
Вы актыўныя і смелыя? Хочаце пабачыць, як на практыцы рэалізуецца права на свабоду сходаў у нашай краіне? Гатовыя прыняць трэці нейтральны бок?
Прапануем Вам паназіраць за шэсцем разам з намі!
Каб далучыцца да каманды па назіранню, неабходна зрабіць тры простыя крокі: 1. Зарэгістравацца на ўдзел у відэа-курсе, прайсці яго першую і трэцюю часткі (дэдлайн – 23 сакавіка). 2. Напісаць па выніках прагляду на мэйл Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. 3. Прыйсці на інструктаж 25 красавіка (серада) з 19:00 і на назіранне 26 красавіка ўвечары.
Чаму Ваш удзел – гэта важна?
Назіраньне за масавым мерапрыемтвам – адна з формаў грамадскага назірання. Калі вы ажыццяўляеце яго незалежна і аб’ектыўна фіксуеце дзеянні ўдзельнікаў мерапрыемства, то выступаеце як стрымліваючы фактар - сіла, якая кантралюе паводзіны праваахоўнікаў і тое, што адбываецца, увогуле.
Прыходзьце да нас, будзьце актыўнымі і атрымайце незабыўны праваабарончы досвед!
Якіх зменаў у Закон “Аб масавых мерапрыемствах” чакаюць праваабаронцы, чытайце ў прававым лікбезе ад ПЦ "Вясна".