З 23 красавіка па 18 траўня ў Жэневе (Швейцарыя) пройдзе 63 сесія Камітэта супраць катаванняў ААН. Удзел у сэсіі прымуць прадстаўнікі ўлады і праваабаронцы, якія будуць прадстаўляць свае афіцыйны і альтэрнатыўны даклады суадносна.
Камітэт супраць катаванняў з улікам папярэдніх заключных заўвагаў паставіў перад дзяржавай-удзельніцай шэраг пытанняў, сярод якіх:
- Ці было ўведзена паняцце “катаванні” у заканадаўства і ці былі ўстаноўленыя адпаведныя меры пакарання за катаванні?
- Ці кваліфікуе нацыянальнае заканадаўства прымяненне катаванняў ў якасці асобнага віда злачынства?
А таксама просьбы прадставіць падрабязную інфармацыю па мерах, якія былі прадпрынятыя па шэрагу накірункаў працы па ліквідацыі катаванняў у краіне, у тым ліку прадставіць інфармацыю пра новыя адпаведныя заканадаўчыя, адміністрацыйныя і іншыя меры, прынятыя для ажыццяўлення палажэнняў Канвенцыі і выканання рэкамендацый Камітэта ў перыяд пасля разгляду апошняга перыядычнага даклада ў 2011 годзе.
Кааліцыя праваабаронцаў, у якую ўваходзяць Праваабарончы цэнтра “Вясна”, Беларускі Хельскінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва”, “Праваабаронцы супраць катаванняў”, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, ужо прэзентавала свой даклад у Мінску 5 красавіка і адказала на пытанні журналістаў.
Коратка пра тое, што будуць казаць праваабаронцы на сэсіі ў Жэневе, у відэа ад “Вясны”.
Сярод краінаў, якія разам з Беларуссю прадставяць сваі даклады ў КСП, - Катар, Рэспубліка Чэхія, Сенегал, Нарвегія, Таджыкістан.