LT News - шаблон joomla Оригами

Свята Першамая працягваецца ў... судах

У сталічных судах 19 траўня працягнецца разгляд спраў удзельнікаў першамайскай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

У судзе Першамайскага раёна Мінска працягнецца разгляд адміністратыўнай справы па арт. 23.34 КаАП старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча. Учора ён заявіў хадайніцтва выклікаць у суд у якасці сведкі Алеся Кіркевіча. Суддзя Сідарок задаволіла хадайніцтва і перанесла паседжанне на 19 траўня.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска на 10 гадзін раніцы прызначаны разгляд адміністратыўнай справы Марыны Адамовіч, якую таксама вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 1 траўня.

Гэты ж суд будзе разглядаць і справу сябра Руху «За Свабоду» Аляксея Клюшнічэнка. Пачатак паседжання прызначаны на 11-15.

Нагадаем, за першамайскую акцыю ў Мінску на гэты час арыштамі і штрафамі пакараныя 10 чалавек, сярод якіх Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Максім Вінярскі, Вячаслаў Сіўчык, Леанід Кулакоў ды іншыя ўдзельнікі мітынгу.

Усяго па інфармацыі праваабаронцаў супрацоўнікі міліцыі склалі рапарты амаль на два дзесяткі чалавек. Можна меркаваць, што судовы канвеер за Першамай яшчэ ў самым разгары.

minsk-01.05.2017

Крыніца: Свята Першамая працягваецца ў... судах