Вечарам трэцяга красавіка Суд Маскоўскага раёна аштрафаваў актывіста Алеся Таўстыка на 15 базавых велічыняў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Яго затрымалі каля 14.00 ля пад’езда свайго дома і даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна. Вечарам над ім адбыўся суд.
Суды над затрыманымі Вячаславым Касінеравым і Пятром Маркелавым адбываюцца цяпер у судзе Маскоўскага раёна. Ноч яны правялі ў ізалятары.
Справы разглядаюць суддзі Матыль і Казак. Аб'яўлены перапынкі для азнакамлення са справай Пятром Маркелавым, і прыбыццём адваката Вячаслава Касінерава.
Праваабаронцы "Вясны" будуць адсочваць сітуацыю.
Крыніца: Колькі каштуе хвіліна мірнага сходу ў Беларусі? Дапоўнена