Вечарам трэцяга красавіка Суд Маскоўскага раёна аштрафаваў актывіста Алеся Таўстыка на 15 базавых велічыняў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП. Яго затрымалі каля 14.00 ля пад’езда свайго дома і даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна. Вечарам над ім адбыўся суд.
Суды над затрыманымі Вячаславым Касінеравым і Пятром Маркелавым чакаюцца сёння ў судах Маскоўскага і Завадскога раёна.
Праваабаронцы "Вясны" будуць адсочваць сітуацыю.