10.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск Праўладныя крыніцы паведамляюць, што сёння спевака Івана Вабішчэвіча (Дзядзю Ваню) асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
Яго прызналі вінаватым паводле "народнага" арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Паводле версіі абвінавачання, Вабішчэвіч узяў удзел у мітынгу 23 жніўня 2020 году. Падчас яго ён нібыта выкарыстоўваў "пратэсную сімволіку" і рухаўся па праезнай частцы горада.
Суд адбыўся 10 снежня 2024 году ў судзе Партызанскага раёну Мінска. Працэс узначальвала суддзя Вольга Царык. Нагадаем, пра затрыманне 44-гадовага спевака стала вядома ў лістападзе. Музыканта вызвалілі ў зале суда.