09.12.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма Афіцыйны тэлеграм-канал Аляксандр Лукашэнка 9 снежня паведаміў, што падпісаны чарговы Указ аб памілаванні палятвязняў. Паведамляецца, што на волю мусяць выйсці 11 жанчын і 18 мужчын. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.  

Прапагандысты паведамляюць, што сярод памілаваных — 15 чалавек, якія маюць хранічныя захворванні, шэсць чалавек маладзейшыя за 25 гадоў, тры пенсіянеры і два чалавекі, якія маюць інваліднасць. Агулам з чэрвеня на волю па памілаванні выйшлі 207 палітвязняў.

Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo

31 палітзняволены вызвалены па памілаванні 7 лістапада

Паведамляецца, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын.

У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітзняволеных. Хто гэтыя людзі?

Паведамляецца, што сярод іх шэсць жанчын, а таксама людзі з хранічнымі захворваннямі, інваліднасцю, пенсіянеры.

У Беларусі памілавалі яшчэ 30 палітзняволеных

Паведамляецца, што сярод іх сем жанчын і 23 мужчыны.

Больш за 20 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснеў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні.

Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусёў

Па стане на 5 ліпеня праваабаронцам "Вясны" дакладна вядома пра 18 палітзняволеных, якія трэцяга ліпеня выйшлі на волю.

Крыніца: Яшчэ 29 палітвязняў памілавалі ў Беларусі