05.12.2024 Тэгі: выбары-2025Выбарчы пікет у Заслаўі З 7 лістапада па 6 снежня па ўсёй Беларусі адбывацца збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах*. Гэты этап актыўна асвятлілі дзяржаўныя медыя і хацелі паказаць зацікаўленасць з боку грамадства да электаральнай кампаніі. А раённная газета Мінскага раёна "Прысталічча" пайшла далей і сваімі рэпартажамі фактычна зрабіла агітацыю за Аляксандра Лукашэнку, якая забаронена на дадзеным этапе. Як адзначылі юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", гэта можна расцэньваць як злоўжыванне аміністрацыйным рэсурсам.

"Прысталічча" — раённая рэдакцыя Мінскага раёна інфармацыйнага агенцтва "Мінская праўда". У раёнцы "Прысталічча" змяшчаецца толькі чатыры матэрыялы пра збор подпісаў у Мінскім раёне — ўсе яны пра Лукашэнку. 

Журналістка Валерыя Грамовіч напісала чатыры рэпартажы з выбарчых пікетаў Калодзішчаў, Міханавіч, Сенніцы і Заслаўя. У матэрыялах падаюцца каментары людзей, якія пакінулі подпіс за свайго кандыдата, — амаль усе наўпростава ўхваляюць Лукашэнку.

"Тут ёсць агітацыя — прамая падтрымка кандыдата. Меркаванні людзей таксама наўскос ствараюць пазітыўны вобраз кандыдата. Хаця фармальна яны і не заклікаюць за яго галасаваць, але ўсе артыкулы ў яго падтрымку", — адзначаюць юрысты.

Заслаўе

17 лістапада ў дзіцячым парку культуры і адпачынку Заслаўя адбыўся выбарчы пікет па зборы подпісаў у падтрымку Лукашэнкі. Вось, якія каментары падпісантаў запісаны ў рэпартажы:  

"Президент должен быть таким же, как и сейчас. Я поддерживаю его политику".

"Оставить свою подпись, а затем отдать свой голос за кандидата – это внести свою лепту в жизнь всей страны. Я всегда поддерживал Александра Григорьевича. Считаю, что у него правильные ценности, которые я разделяю. Именно благодаря этому мы и живем под мирным небом!"

"Это ноша, с которой не каждый может справиться. Александр Лукашенко давно доказал, что ему по силам развивать страну. А мы обязаны показывать в важный момент страны свою гражданскую позицию. Я сегодня это сделала".

Пры гэтым, сама журналістка раёнкі адзначае, што "на дадзеным этапе электаральнай кампаніі недапушчальная агітацыя: на стэндзе ёсць толькі фота і кароткая біяграфія чалавека, якога вылучаюць у кандыдаты". Тым не менш, сваім рэпартажам у дзяржаўнай раёнцы яна займаецца агітацыяй.

Сенніца

18 лістапада ініцыятыўная група Лукашэнкі працавала ў Сеніцы, каля крамы "Гіпа".

"Наш Президент – отличный хозяйственник, который любит свою землю и все делает для народа. Я остаюсь ему верен. Каждый белорус должен участвовать в выборах, ведь это наш долг!"

"Я свой выбор сделала уже давно. Хочу жить под мирным небом, а Александр Григорьевич делает все, чтобы на нашей земле не было войны. Знаете, у меня 8 внуков, мои дети живут хорошо. Меня все устраивает в стране, и я ей горжусь!"

Міхнавічы

23 лістапада у Міханавічах прайшоў пікет па зборы подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты.

"Наш Батька лучше всех! Мне нравится его политические убеждения".

"Президентом должен стать выходец из народа, который будет понимать нас, простых работяг. Именно поэтому я уже долгие годы остаюсь верным своему выбору".

Калодзішчы

У Калодзішчах 25 лістапада прайшоў выбарчы пікет па зборы подпісаў у падтрымку Лукашэнку.

"У нас Президент должен быть самым лучшим, как и сейчас!"

"Затем к пикету присоединился Олег. Он решил поддержать кандидата Александра Лукашенко, потому что он – народный", – піша журналістка.

"Я давно для себя все решила, мне нужна стабильность! Хочу жить, как и сейчас, поэтому выбор мой очевиден".

"Пенсии мне хватает, живу хорошо. Я свой выбор сделал давно, вот и придерживаюсь его уже долгие годы".

У рэпартажы з гэтага мястэчка журналістка зноўку нагадала пра недапушчальнасць агітацыі на дадзеным этапе электаральнай кампаніі.

"Такія матэрыялы ў дзяржаўнай газеце можна назваць агітацыяй і злаўжываннем адміністрацыйн рэсурсам. Адная справа – зрабіць артыкул пра ўсіх кандыдатаў нараўных, іншая – калі ў дзяржаўным выданні распавядаецца, які добры "народны" наш "асноўны" кандыдат, якія з'яўляецца дзеючым прэзідэнтам", – прыходзяць да высновы юрысты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: "Таму што ён – народны". Як раёнка Мінскага раёна агітуе за Лукашэнку