22.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 29 лістапада будуць разглядаць чарговую крымінальную справу супраць блогер ютуб-канала "Шэры кот" Змітра Казлова. Пры гэтым 28 лістапада, за дзень да суда, у палітвязня сканчваецца тэрмін зняволення і ён мусіў бы выйсці на волю з бабруйскай калоніі № 2. Але, меркавана, з калоніі яго наўпрост перавядуць у СІЗА. Гэтым разам Змітра абвінавачваюць паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. Цяпер яму пагражае да двух гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
Зміцер Казлоў — блогер ютуб-канала "Шэры кот". Зміцер актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэстаў супраць інтэграцыі з Расіяй зімой 2019 года. За ўдзел, стрымы і заклікі да ўдзелу стаў рэкардсменам па колькасці сутак адміністрацыйнага арышту: тады яго пакаралі 120 суткамі.
Яго затрымалі 10 чэрвеня 2020 года разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі". На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту паводле адміністрацыйных артыкулаў. У гэты ж дзень стала вядома, што ён стаўфігурантам справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Але канчаткова Змітру выставілі абвінавачванне паводлеч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).
У Магілёўскім абласным судзе 25 траўня 2021 года агучылі прысуд Змітру і яшчэ шасці палітвязням. Суддзя Ірына Ланчава прызначыла ямупяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
28 лістапада 2024 года ў Змітра сканчваецца тэрмін зняволення. Але ўжо на наступны дзень над ім пачынаецца суд, які з вялікай верагоднасцю скончыцца чарговым пазбаўленнем волі. Узбуджэнне новай крымінальнай справы ініцыявала адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2. Падставай для такіх справаў звычайна з'яўляюцца шматлікія парушэнні, якія ў дачыненні да палітвязняў у большасці выпадкаў выпісваюцца па надуманых прычынах.
У зняволенні палітвязня ўтрымліваюць амаль чатыры гады і шэсць месяцаў.
Крыніца: Блогера Змітра Казлова, які праз тыдзень мусіў выйсці на волю, будуць зноў судзіць