21.11.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Докшыцах за "экстрэмізм" сёння судзяць "лепшага работніка сістэмы электраэнергетыкі" раёна
У судзе Докшыцкага раёна 21 лістапада разглядаюць справу Пятра Клімко. Судовы працэс па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) будзе разглядаць Вячаслаў Елісеенка.
Як піша тэлеграм-канал "Витебск, я гуляю!", у 2022 годзе мужчына адзначаўся кіраўніцтвам раёна як "Лепшы работнік сістэмы электраэнергетыкі па выніках 2021 года". Пётр тады працаваў электраманцёрам аператыўна-выязной брыгады Докшыцкага раёна электрычных сетак філіяла "Глыбоцкія электрычныя сеткі".
Прапагандысты распавялі пра "каліноўца", які знаходзіцца за кратамі ў Беларусі
Гэта Максім Ралько, які да нядаўняга часу пражываў у Польшчы. Раней пра яго затрыманне не было вядома.
Калі і як ён трапіў у Беларусь — невядома.