23.10.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Выйшла на волю экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч 

Пра гэта паведаміў у сацсетках палітык Дзмітрыеў, заўважыла "Наша Ніва".Таццяна адседзела 15 сутак арышту.

У Мінску затрымалі байкерку 

У жанчыны на шлеме былі белыя і чырвоныя стужкі. У тэлефоне затрыманай знайшлі фотаздымкі з акцый пратэстаў. Цяпер ёй пагражаюць крымінальнай справай.

На Магілёўшчыне затрымалі 42-гадовага мужчыну

"Пакаяльнае відэа" з затрыманым апублікавалі ў праўдным тг-канале. Паведамляецца, што жыхара вёскі Лыкава затрымалі за "экстрэмісцкія" рэпосты ў "Аднакласніках".

Як паведамляе "Медыязона", мужчыну завуць Аляксандр Лапачэнка.

Крыніца: Затрыманне журналіста, ліквідацыя моўнай школы: хроніка рэпрэсій 23 кастрычніка