21.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Круглянскага раёна прызначыў мясцоваму жыхару Уладзіміру Парашкову тры гады калоніі за каментары. Іх кваліфікавалі як "паклёп на Лукашэнку" (арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Як піша "MAYDAY.TEAM", першыя з іх датуюцца лістападам 2019 году. Прысуд быў вынесены яшчэ 9 жніўня, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Справу разглядала Таццяна Сідаровіч.
Паводле матэрыялаў справы, Парашкоў пісаў каментары пад допісамі на Youtube і ў Instagram, у якіх абвінавачваў Лукашэнку "ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў". Адзначаецца, што каментары мужчына пачаў пакідаць яшчэ да выбараў 2020-га году — так, першыя з іх датуюцца лістападам 2019 году.
15 кастрычніка Магілёўскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Уладзіміра. Па выніках працэсу, першапачатковы прысуд быў пакінуты без зменаў.
Вядома, што ў гэтым красавіку Парашкоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Крыніца: Жыхара Круглага асудзілі да 3 гадоў калоніі за каментары, напісаныя яшчэ ў 2019 годзе