04.10.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск У судзе Горацкага раёна 24 верасня вынеслі прысуд палітзняволенаму анархісту Сяргею Раманаву. Яго празналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фомічава прызначыла яму яшчэ два гады пазбаўлення волі. Пры гэтым, у сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў зняволення паводле гэтага артыкула. Агульны тэрмін зняволення палітвязня складае 22 гады і 11 месяцаў.
Нагадаем, Сяргей быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Рэзановіча і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці: ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму); ч. 2 і ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). У снежні 2021 года Сяргею прызначыли 20 гадоў калоніі.
Ад 18 да 20 гадоў: у Мінску вынеслі прысуды анарха-партызанам
У траўні 2022 года палітвязня перавялі ў ваўкавыскую ПК № 11, дзе ўвесь час змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. Адміністрацыя калоніі ініцыявала ўзбуджэнне крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК. 23 сакавіка 2023 года ў Ваўкавыску над Сяргеем адбыўся суд . Суддзя Мікалай Талашка прызначыў палітвязню 11 месяцаў калоніі.
Напачатку ліпеня 2023 года стала вядома, што Сяргея перавялі ў горацкую калонію № 9. Там яго двойчы змяшчалі ў памяшканне камернага тыпу агулам на 10 месяцаў. Ліставанне ўвесь час блакуецца.
У верасні 2024 года ў Горках над Сяргеем адбыўся ўжо другі суд за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Суддзя Наталля Фомічава прызначыла яму яшчэ два гады пазбаўлення волі, піша "АЧК Беларусь". Такім чынам, агульны тэрмін для Раманава склаў22 гады і 11 месяцаў пазбаўлення волі.Да разгляду апеляцыйнай скаргі Сяргея будуць утрымліваць у магілёўскай калоніі № 4.
Месца ўтрымання палітвязня:
Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Крыніца: Палітвязню Сяргею Раманаву дадалі яшчэ два гады зняволення