03.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Бярозаўскага раёна 17 верасня асудзілі Наталлю Філонаву паводле арт. 391 (абраза суддзі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Людміла Рудзіна. Дзяржабвінавачванне падтрымаў пракурор Андрэй Барушка.
Як паведаміла "Берасцейская вясна", 61-гадовую Наталлю абвінавацілі ў тым, што яна ў канцы 2023 года напісала зварот у Следчы камітэт, у якім нібы абразіла неназванага суддзю Вярхоўнага суда.
У выніку пенсіянерцы прызначылі штраф памерам 100 базавых велічыняў (4000 рублёў).
Крыніца: Пенсіянерку з Бярозы асудзілі за “абразу” суддзі Вярхоўнага суда