03.10.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ў сакавіку 2024 года над Вольгай Маёравай адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Ганна Сакалова прызнала жанчыну вінаватай і прызначыла ёй яшчэ адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да 20 гадоў калоніі. Вольга ўжо адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы.
Вольга — грамадская актывістка, раней актыўная сяброўка Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Яе затрымалі 4 студзеня 2021 года ў сваім доме па так званай "справе Мікалая Аўтуховіча". Яе прызналі вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку — "замах на захоп дзяржаўнай улады" (арт. 357 КК).
Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года агучыў прысуд 12 фігурантам "справы Аўтуховіча". Вольгу асудзілі да 20 гадоў калоніі і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў). На судзе яна не прызнала віну. У зняволенні яе неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў. У адным з лістоў яна паведаміла, што ў яе падазраюць цукровы дыябет.
Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Аўтуховіча"
Суддзя Максім Філатаў прызначыў ім ад 2,5 да 25 гадоў калоніі.
У сакавіку стала вядома пра чарговы суд над Вольгай. Гэтым разам яе абвінавацілі ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). 6 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ёй прызначыліяшчэ паўтара года пазбаўлення волі.
У Гомельскім абласным судзе 29 траўня адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Вольгі. Рашэннепрымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Анатоля Тозіка.
Цяпер Вольга адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы.
Месца ўтрымання:
ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць
Вольга Уладзіміраўна Маёрава