31.08.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, падкаст У жніўні 2020 года паўстаў такі новы феномен, як дакументаванне. Робіцца яно дзеля таго, каб фіксаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

А у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" пазнаёмімся з тым, хто робіць гэтую працу — з дакументатарамі. Як яны прыйшлі да дакументавання і чаму працягваюць займацца ім? ці цяжка даецца такі працэс? Якія кніжкі яны чытаюць?  І якія арганізацыі стаяць за працэсам дакументавання?

У падкасце пачуем два дакументатара: Паліну з Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Стаса з Міжнароднага камітэта па раследаванні катаванняў у Беларусі.

Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:

"Правы чалавека — гэта зручна". Гутарка з Кацярынай Дзяйкала — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе"

У гасцях новага выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" — юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук і праваабаронца Кацярына Дзяйкала, якая раней выкладала і была загадчыцай кафедры міжнароднага права ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце міжнародных адносін — зазнала рэпрэсіі ды была звольненая адтуль у 202-м годзе.

Крыніца: Фіксацыя рэпрэсій: Хто такія дакументатары