05.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-5 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

"Хапун" у Мазыры — затрымалі як мінімум пяць мясцовых жыхароў

На "пакаяльным відэа" ад пятага жніўня ўсе яны кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" суполкі ў сацсетках і рабілі адтуль рэпосты.

Затрымалі дваіх жыхароў Кобрына за ўдзел у пратэстах у 2020-м

vjaczaslau-berazavec_taccjana-daniljuk.j
Вячаслаў Беразавец і Таццяна Данілюк

На "пакаяльным відэа" ад трэцяга жніўня затрыманы хлопец кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах і "паказваў дупу ў бок супрацоўнікаў міліцыі". Затрыманая дзяўчына распавядае, што ў 2020 годзе кідалася ў бойку з сілавікамі, аблівала іх півам, "паказвала дупу і ф*k".

"Медыязона" знайшла старонкі затрыманых у сацсетках. Там мужчына падпісаны як Вячаслаў Беразавец, а дзяўчына — Таццяна Данілюк.

Крыніца: Затрыманне ў Кобрыне, "хапун" у Мазыры: хроніка пераследу 3-5 жніўня