02.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — "Нацыянальна-дэмакратычная платформа"
Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 29 ліпеня.
Паводле ведамства, дачыненне да ініцыятывы маюць Віталь Макаранка і Анатоль Фёдараў.
За паведамленні ў бот "Чорнай кнігі Беларусі" затрымалі мужчыну
Сцвярджаецца, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, быў падпісаны на "экстрэмісцкія рэсурсы", а таксама дасылаў інфармацыю ініцыятывае "Чорная кніга Беларусі".
На тэлефоне ў затрыманага знайшлі відэа з акцый пратэсту — сілавікі пагражаюць затрыманнямі тым, каго знойдуць на іх.
Крыніца: Затрыманне за паведамленні ў ЧКБ і новае "экстрэмісцкае фармаванне": хроніка пераследу 2 жніўня