01.08.2024 Тэгі: грамадства, правы чалавека, падкаст У гасцях новага выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" — юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук і праваабаронца Кацярына Дзяйкала, якая раней выкладала і была загадчыцай кафедры міжнароднага права ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце міжнародных адносін — зазнала рэпрэсіі ды была звольненая адтуль у 202-м годзе.
У падкасце з Кацярынай пагаварылі пра правы чалавека: навошта яны патрэбныя і ў чым іх каштоўнасць? Ці не губляецца гэтая каштоўнасць у сучасным свеце? Ці было месца ў БДУ? Навошта сёння міжнародная адвакацыя? І галоўнае — чаму свету не выжыць без правоў чалавека?
"Цяпер яшчэ больш важна, каб каштоўнасць правоў чалавека не страціла сваю ўстойлівасць, — распавяла Кацярына Дзяйкала. — Правы чалавека — гэта наогул рэч для цёмных часоў. Яна патрэбная больш у цёмныя часы, чым у светлыя. Гэта як паветра. Ведаеце, калі ў цябе ўсё добра, ты дыхаеш чыстым паветрам — ты ўспрымаеш гэта як належнае... А калі табе няма чым дыхаць з нейкай прычыны, ты думаеш пра гэта штодня: дзе чыстае паветра? І ў гэтым плане, безумоўна, правы чалавека патрэбныя ўсюды і заўсёды, але ў цёмны час іх каштоўнасць, важнасць і ўстойлівасць яшчэ больш узмацняецца..."
Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:
- YouTube — з тайм-кодамі!
- Spotify
- Apple podcasts
- Castbox
- SoundCloud
- Іншыя пляцоўкі
"Усё маё жыццё — парнаграфія". ЛГБТК + пра змены ў заканадаўстве
Гісторыя аднаго звароту. Як дзве жанчыны абаранілі свае правы