26.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Па заяве пракурора Бешанковіцкага раёна інфармацыйная прадукцыя YouTube-канала "Дай Дарогу!" прызнаная судом "экстрэмісцкімі матэрыяламі"
Пра гэта паведаміла Генпракуратура на сваёй старонцы ў Facebook.
На афіцыйны YouTube-канал гурта "Дай Дарогу!" падпісаныя амаль 25 тысяч чалавек.
Сілавікі прымусілі мінчука звесці татуіроўку "А.С.А.В."
На "пакаяльным відэа" мужчына кажа, што яму стала дрэнна на вуліцы і ён звярнуўся па дапамогу да міліцыянтаў. Тыя адвезлі яго ў бальніцу, дзе заўважылі ў яго "экстрэмісцкую татуіроўку". Паведамляецца, што пазней мужчына прыйшоў у ГУБАЗіК і паказаў, што перабіў гэтае тату.