19.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, смяротнае пакаранне У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня быў вынесены прысуд 30-гадоваму грамадзяніну Нямеччыны Рыко Крыегеру (Rico Krieger). Паводле яго старонцы на linkedin мужчына быў ваенным лекар Чырвонага крыжа. У Беларусі яго абвінавачвалі адразу па шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: "наёмніцтве" (арт. 133), "агентурнай дзейнасці" (арт. 358-1), "акце тэрарызму" (ч. 3 арт. 289), "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" (ч. 3 арт. 361-1), "наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін" (ч. 4 арт. 309), "наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін" (4 арт. 295). Паводле інфармацыі тэлеграм-канала "МолькоПомоги", па выніках суда яму прызначана найвышэйшая мера — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Праваабаронцы пакуль не маюць падцверджання гэтай інфармацыі, лёс грамадзяніна Нямеччыны высвятляецца.
Праваабаронцам невядомая сутнасць абвінавачвання. Афіцыйныя ведамствы нічога не паведамлялі пра затрыманне па такой справе, як і пра яго вынікі. Справу разглядаў Алег Лапека. Па справе з 6 чэрвеня адбылося 12 паседжанняў. Прысуд быў вынесены 24 чэрвеня.
Адзначым, што гэта быў першы суд у Беларусі за "наёмніцтва", за намер далучыцца да ваенных фармаванняў ва Украіне беларусаў судзяць паводле арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).
На цяперашні момант невядома, ці быў прысуд абскарджаны і ці набыў ён моц.
Вядома, што ў Германіі ў мужчыны засталося непаўналетняе дзіця. Таксама вядома, што Рыко Крыегер раней працаваў афіцэрам па спецыяльнай бяспецы амерыканскага МЗС у Берліне, дзе набыў вопыт ва ўзброеных аперацыях бяспекі. Пасля гэтай пасады ён перайшоў у сферу аховы здароўя, працаваў медбратам і, у рэшце рэшт, спецыялізаваўся на хуткай медыцынскай дапамозе як спецыяліст хуткай медыцынскай дапамогі.
Будзе дапоўнена.
Крыніца: СМІ: Ваеннага лекара з Нямеччыны асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання