16.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы чалавека У незалежнай нямецка-швейцарскай няўрадавай арганізацыі Libereco з'явілася новая праграма Legal Help (юрыдычная дапамога). Эксперты прапануюць юрыдычныя кансультацыі для пацярпелых праз палітычны пераслед у Беларусі. Акрамя аказання юрыдычнай падтрымкі, каманда займаецца інтэграцыяй у Германіі бежанцаў з Беларусі з 2021 года. Аказваючы падтрымку бежанцам і працуючы з мясцовымі ўладамі, каманда Legal Help абапіраецца на вопыт, назапашаны на сённяшні дзень пры разглядзе амаль 1 000 справаў.

libereco_logo.jpg

Адзначаецца, што Legal Help аказвае падтрымку беларусам і беларускам, каб тыя маглі забяспечыць сабе бяспечнае і пастаяннае месца жыхарства.

"Грунтуючыся на шырокім вопыце работы з бягучай прававой сітуацыяй у Германіі і Беларусі, а таксама глыбокім веданні краіны і мясцовых кантактаў, Legal Help можа даць мэтавую і дакладную інфармацыю. Каманда выступае ў якасці пасярэдніка і літаральна перакладчыка паміж уладамі, асобамі, што прымаюць палітычныя пастановы, юрыстамі і ўцекачамі", — гаворыцца на сайце арганізацыі.

Legal Help — адзіная праграма ў Германіі, якая аказвае экспертную падтрымку беларускім бежанцам па ўсёй краіне і ў рэжыме анлайн на іх роднай мове. Яна дае індывідуальную падтрымку, інфармацыю і рэкамендацыі па пытаннях заканадаўства аб пражыванні і прадастаўленні прытулку праз сетку валанцёраў, партнёраў і спецыялізаваных юрыстаў. Legal Help збірае і перакладае інфармацыю з першакрыніц у Беларусі ды пастаянна ўзаемадзейнічае з мясцовымі арганізацыямі, прыватнымі асобамі.

Звяртацца па дапамогу могуць беларусы і беларускі, што шукаюць прытулку, і асобы, прызнаныя бежанцамі, асобы, якім была прадастаўлена гуманітарная віза або якія былі вымушаныя падаць на яе заяву; двойчы перамешчаныя асобы з Украіны; беларускія актывісты і актывісткі, чыё легальнае знаходжанне ў Германіі знаходзіцца пад пагрозай праз указ ад 7 верасня 2023 года, які забараняе выдачу за мяжой дакументаў, якія засвядчаюць асобу.

Запыты на юрыдычную дапамогу можна накіроўваць па электроннай пошце па адрасе Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Крыніца: Libereco пашырае падтрымку для рэпрэсаваных беларусаў