12.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Беларуса затрымалі за падтрымку Украіны ў чат-рулетцы — сілавікі прымусілі сказаць пра "любімую Расію"
Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі жыхара Мінска. Мужчына выказаў падтрымку Украіне і сказаў, што падтрымаў бы Полк Каліноўскага.
Сярод іншага, на "пакаяльным відэа" мужчыну прымусілі сказаць, што ён "нагаварыў гадасцей пра нашу суседку Расію, якую я вельмі люблю".
Канфіскавалі кватэру былога супрацоўніка АНТ і блогера Івана Падрэза
Пра гэта ён напісаў у сваім Instagram.
"Кватэра, якая фармальна належала мне, цяпер канфіскаваная. Маю 78-гадовую маці выкінулі з яе. Яна правяла 3 тыдні ў шпіталях, а потым у сяброўкі. <...> Гэта па-за межамі маралі. Выкідваюць з дому 78-гадовую жанчыну".
Крыніца: Затрыманне пасля размовы ў чат-рулетцы, канфіскацыя кватэры журналіста: хроніка пераследу 12 ліпеня