12.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні Палітзняволенага Эдуарда Бабарыку абвінавацілі па частцы 2 артыкула 411 Крымінальнага кодэксу (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і пакаралі пазбаўленнем волі на тэрмін год і шэсць месяцаў.
Справу разглядаў суддзя Павел Карцінен на выязным паседжанні ў калоніі.
Нагадаем, Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніілітвязнем № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.