12.07.2024 Тэгі: акцыі, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Леанід Судаленка 14 ліпеня 2021 года амаль адначасова былі затрыманыя практычна ўсе сябры Праваабарончага цэнтра "Вясна", якія на той час заставаліся ў Беларусі: былі допыты, ператрусы, нехта паспеў з'ехаць. За кратамі дагэтуль застаюцца Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Напярэдадні трэцяй гадавіны іх затрымання паказваем, як за гэты час людзі па ўсім свеце апранаюцца ў цішоткі з выявамі зняволеных праваабаронцаў, каб выказаць салідарнасць з імі.
У верасні 2023 года Ане Тусвік Бондэ далучылася да Amnesty International Norway на пасадзе старэйшай дарадцы. Яна ўзгадвала: "У апошні раз, калі Алесь Бяляцкі сядзеў у турме, я адправіла яму свой акварэльны малюнак, і ён адказаў мне, што для яго было важна адчуць нават тэкстуру паперы, дакрануцца да рэальнага свету ўнутры турэмнай камеры".
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў — Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) — прэзентавала ў Парыжы даклад пра парушэнні на судзе над палітзняволенымі праваабаронцамі. Прэзентацыя адбылася 12 ліпеня 2023 году падчас прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH, прымеркаванай да гадавіны затрымання праваабаронцаў. У той дзень праваабаронцы і журналісты пасля прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH сфатаграфаваліся ў цішотках з выявамі вясноўцаў.
Аляксандр Шодзін з фонду "Дом правоў чалавека" прысвяціў свой першы марафон Алесю Бяляцкаму. Салідарнасць з заснавальнікам "Вясны" з нагоды ягонага дня народзінаў тады выказалі вядомыя палітыкі і калегі-праваабаронцы.
Падчас дыскусіі пра беларускую жаночую літаратуру на Hučna Fest, які адбыўся ў Варшаве 29 чэрвеня 2024 году, у цішотцы з выявай Алеся Бяляцкага выступала лаўрэатка сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройця Ганна Кандрацюк.
На пачатку ліпеня 2022 году адбылася сустрэча міжнароднага бюро Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) у Парыжы. Тады падчас мерапрыемства віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча вылучылі на гэтую пасаду на наступны тэрмін. Яго кандыдатуру падтрымалі прадстаўнікі Арменіі, Перу, Батсваны, Фінляндыі, Бельгіі, Кыргызстану. Яны сімвалічна падтрымалі Валянціна, сфатаграфаваўшыся з цішоткай з ягонай выявай на пустым крэсле.
У Польшчы і Літве летась ладзілі тыдні салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Адно з прымеркаваных мерапрыемстваў — прэзентацыя кніг пра нобелеўскага лаўрэата, што адбылася 28 сакавіка ў віленскім Цэнтры беларускай культуры і супольнасці. На імпрэзе пысутнічалі людзі ў цішотках з выявай праваабаронца — у тым ліку, кіраўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і журналіст Валерый Каліноўскі.
У ліпені 2021 году ў Парыжы адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі правабаронцамі "Вясны", якую арганізавала Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH).
Традыцыйна ў гадавіну затрымання "вясноўцаў" прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай супольнасці выказваюць сваю падтрымку і салідарнасць. У 2022 годзе праваабаронца са Швецыі Марцін Угла сфатаграфаваўся са сваёй сям’ёй у падтрымку зняволеных "вясноўцаў", паўтарыўшы знакаміты здымак.
Калі за кратамі знаходзіўся гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, з нагоды ягонага юбілея ў цішотках з вясноўцамі сфатаграфаваліся праваабаронцы з розных краін і арганізацый. Такім чынам яны віншавалі Леаніда і выказвалі салідарнасць астатнім зняволеным вясноўцам.
Прадстаўнікі Ostgruppen (Шведская ініцыятыва За дэмакратыю і правы чалавека)
Хэза Макгіл, Amnesty International:
Анастасія Злобіна, Human Rights Watch:
Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH):
Лайма Андрыкенэ, дэпутатка Сейма Літвы, віцэ-старшыня Камітэта па еўрапейскіх справах і віцэ-прэзідэнтка парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, а таксама "хросная" Леаніда Судаленкі ў межах кампаніі #WeStandByYou:
Вядомы азербайджанскі праваабаронца і былы палітзняволены Інтынгам Аліеў даваў інтэрв'ю ў цішотцы з выявай Алеся Бяляцкага.
"Алесь [Бяляцкі] , Уладзімір [Лабковіч], Валянцін [Стэфановіч] і іншыя беларускія праваабаронцы і актывісты сядзяць у турме, каб нашым дзецям ніколі не давялося насіць гэтыя цішоткі з фотаздымкамі іх сяброў, сваякоў і аднадумцаў. Калі б у мяне была магчымасць пагаварыць з імі, я б сказаў ім: мы ганарымся вамі, захапляемся вашай мужнасцю, любім вас і спадзяемся ўбачыць вас на волі вельмі хутка".
Амаль дзесяць гадоў таму, у верасні 2015 году, Алесь Бяляцкі сфатаграфаваўся ў цішотцы з надпісам «Свабоду Інтыгаму Аліеву» на сустрэчы з Майнай Кіаі, тагачасным Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб свабодзе сходаў і асацыяцый.
Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская падтрымала кампанію салідарнасці #FreeViasna. У Парыжы яна наведала FIDH - International Federation for Human Rights, дзе далучылася да кампаніі. Ціханоўская адзначыла, што Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Леанід Судаленка і іншыя праваабаронцы павінны быць вызвалены неадкладна і без аніякіх умоваў.
Удзельнікі анлайн-марафона салідарнасці «Нам не ўсё адно!» выступалі ў цішотках са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны».Часовая павераная ў справах амбасады Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене прыйшлаў цішотцы са страшынёй «Вясны» Алесем Бяляцкім, а кіраўнік Freedom House у Літве Віціс Юрконіс — у цішотцы з намеснікам старшыні «Вясны» Валянцінам Стэфановічам.
«Мае калегі ў розных краінах імкнуцца, каб пытанне Беларусі, якая змагаецца за свабоду, пытанне палітычных зняволеных, пытанне парушэння правоў чалавека заставаліся на міжнародным парадку дня. Іх уклад у гэтае пытанне вельмі вялікі», — адзначае Аста.
Віціс Юрконіс дадаў, што барацьба беларусаў за свабоду і дэмакратыю матывуе і літоўцаў.
У розных гарадах 10-11 снежня 2022 году адбыліся сустрэчы з нагоды ўзнагароджання старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміяй міру. Адбылосяфакельнае шэсце ў Осла пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй міра.
Да шматлікіх акцый, імпрэзаў салідарнасці далучаюцца калегі і каляжанкі праваабаронцаў, неабыякавыя людзі па ўсім свеце. Яны апранаюць цішоткі з выявамі праваабаронцаў, каб падтрымаць іх і распавядаць людзям пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
Адна з такіх акцый праваабаронцаў "Вясны" — акцыя салідарнасці каля амбасады Беларусі ў Вільні.
У траўні 2023 году акцыя Чытання імёнаў палітычных вязняў Беларусі прайшла каля мурала палітзняволенага старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, насупраць амбасады Беларусі ў Літве.
Праваабаронца Алена Маслюкова:
Праваабаронца Леанід Судаленка, які толькі нядаўна вызваліўся з-за кратаў, цяпер стаў голасам іншых палітзняволеных калегаў.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін на канферэнцыі ў Празе з нагоды ўзнагароджання Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміяй міру:
На жаль, гісторыя цыклічна. У 2012 годзе пераможца “Еўрабачання-2012” шведская спявачка Ларын сустрэлася з жонкай палітвязня Алеся Бяляцкага, праваабаронцам з “Вясны” Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі журналістамі, каб больш даведацца пра лёс беларускіх палітвязняў і сітуацыю ў Беларусі. Тады ў цішотцы з выявай Бяляцкага была не толькі Ларын, але і Валянцін Стэфановіч.