10.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Палітзняволеная Алеся Сяргеенка — жонка былога палітвязня Максіма Сяргеенка, які выйшаў на волю ў лютым 2024 года. У сям'і двое дзяцей, якім 3 і 16 гадоў. Палітзняволеную затрымалі 25 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY.
Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд над жанчынай распачнецца 22 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Ірына Ланчава.
Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо другі суд над затрыманнымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.
"Хто дапамагае з перадачамі?" Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў
Падтрымайце жанчыну:
Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Алеся Леанідаўна Сяргеенка
Крыніца: Хутка пачнецца суд над жанчынай, затрыманай падчас рэйду за салідарнасць з палітвязнямі