02.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Футбольнага фаната затрымалі за татуіроўку — яго прыехаў затрымліваць АМАП на бусіку з расійскімі нумарамі

Паведамляецца, што мужчына заўзее за ФК "Шахцёр" і меў татуіроўку "АСАВ".

Ігар Аліневіч трапіў у шпіталь у Калядзічах

Ігар Аліневіч
Ігар Аліневіч

Як стала вядома "Краіна для жыцця", ужо тыдзень Ігар знаходзіцца не ў турме ў Жодзіне, а ў шпіталі ў Калядзічах. Падрабязнасці на дадзены момант не вядомыя.

Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

У Беларусі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" прызналі блог у LiveJournal

Гаворка пра акаўнт "За свой город". Адпаведнае рашэнне прынятае судом Пінскага раёну 27 чэрвеня.

Адзначым, што гэты блог належыць брэсцкаму аддзяленню БСДП і апошні матэрыял у ім быў апублікаваны напрыканцы 2021-га году.

За падзеі 2020-га году затрымалі прадпрымальніка

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбачырх акцыях пратэсту, напісаў на сцяне "Жыве Беларусь", а таксама даслаў ініцыятыве "Чорная кніга Беларусі" інфармацыю пра сваіх былых калег з дзяржпрацы.

Крыніца: Пагаршэнне здароўя палітвязня і новыя затрыманні: хроніка пераследу 2 ліпеня