27.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 чэрвеня вынесены прысуд жыхару Маладзечна Антону Пугачу. Мужчыну абвінавацілі ў “абразе Аляксандра Лукашэнкі” паводле ч.1 арт. 368 КК РБ і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).
Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка.
Акалічнасці крымінальнай справы пакуль невядомыя.
Суд прызнаў Пугача вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па інфармацыі MAYDAYMog, у дадзены момант мужчына знаходзіцца ў следчым ізалятары Магілёва.
Крыніца: Жыхара Маладзечна асудзілі ў Магілёве за абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі