27.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі беларуса

raman-likhadzieuski.jpg
Раман Ліхадзіеўскі

Правактар падчас размовы прадставіўся ўкраінцам і сказаў "Слава Украіне" і "Жыве Беларусь", на што мужчына адказаў "Героям Слава" і "Жыве Вечна". Таксама, мяркуючы па кантэксце, беларус сказаў, што лепш адрэжа сабе руку, чым пойдзе ваяваць супраць украінцаў.

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што гэтымі дзеяннямі беларус «распальваў нянавісць» і "прапагандаваў экстрэмізм".

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — Раман Ліхадзіеўскі.

"Хапун" у Глыбокім — затрымалі як мінімум траіх мясцовых жыхароў

На "пакаяльным відэа" ўсе яны кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" суполкі ў сацсетках і рабілі адтуль рэпосты.

Сярод затрыманых — Руслан Рагоўскі.

Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу

palina-szarenda-panasjuk_1.jpg
Паліна Шарэнда-Панасюк

Пра гэта "Берасцейская Вясна" даведалася 27 чэрвеня ад мужа Паліны. Прытым што тры папярэднія экспертызы паказалі, што псіхічнае здароўе жанчыны ў норме.

Два разы жанчыну адпраўлялі на экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Гэта было перад яе першым судом у 2021 годзе, а потым пасля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспертыза праводзілася наўпрост у следчым ізалятары. Цяпер актывістку вырашылі ў чацвёрты раз адправіць на экспертызу.

Нагадаем, палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА у межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Крыніца: Хапун у Глыбокім і новая псіхалагічная экспертыза палітзняволенай: хроніка пераследу 27 чэрвеня