26.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Магілёва да аднаго года і шасці месяцаў калоніі за негатыўны каментар пад фатаграфіяй Лукашэнкі ў чаце асудзілі Алену Дуброўскую. Суддзя Алена Літвіна 17 красавіка прызнала яе вінаватай паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

photo_2023-06-08_10-12-09.jpg
Ілюстрацыйнае фота

Паводле версіі абвінавачвання, Алена Дуброўская, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, пад постам з фатаграфіяй Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваных у чаце, уключаным у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, размясціла каментар з негатыўнай ацэнкай асобы Лукашэнкі, які змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання. У судовым пасяджэнні жанчына прызнала віну цалкам.

У выніку суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў яе да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У Алены таксама канфіскавалі тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства".

Алена Дуброўская падавала апеляцыйную скаргу. Судовая калегія Магілёўскага абласнога суда разгледзела яе 20 чэрвеня, але пакінула скаргу без задавальнення, а прысуд – без змены.

Крыніца: За негатыўны каментар пра Лукашэнку жыхарку Магілёва асудзілі да 1,5 гадоў калоніі