26.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе да пяці з паловай гадоў калоніі асудзілі 24-гадовую настаўніцу гімназіі Дар'ю Хмяльніцкую. Прысуд быў вынесены яшчэ 29 красавіка, але пра вынік суда стала вядома толькі цяпер. Палітзняволеную абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК(фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне). Справу разглядала суддзя Алена Ананіч.
Вядома, што пасля заканчэння філфак БДУ Дар'я пайшла працаваць у беларускаймоўную гімназію № 23 у Мінску, дзе сама навучалася. Таксама яна паступіла ў магістратуру філфака БДУ.
Пад вартай дзяўчына ўтрымліваецца з 16 кастрычніка мінулага году. Нядаўна, 16 чэрвеня, Дар'я ў зняволенні адзначыла сваё 24-годдзе.
Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласцьДар'я Андрэеўна Хмяльніцкая
Крыніца: За ўдзел у акцыях пратэсту і данаты да 5,5 гадоў калоніі асудзілі настаўніцу мінскай гімназіі