05.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Гомельскі абласны суд Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў 4 чэрвеня крымінальную справу 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў Анатоля Кірэйчыка, якога абвінавацілі па шэрагу артыкулаў: арт. 188 КК (“паклёп”), арт. 369 КК (“абраза прадстаўніка ўлады”), арт. 391 КК (“абраза суддзі альбо народнага засядацеля”) і ч. 2 арт. 295 КК (“незаконнае захоўванне боепрыпасаў”).

Судовы працэс пачаўся 18 траўня, суддзя – Яўген Шаршнёў.

Па дадзеных следства, Анатоль Кірэйчык з кастрычніка 2020 года па люты 2022 года “сістэматычна размяшчаў каментары пад фотаздымкамі прадстаўнікоў улады, дзе, «не саромеючыся ў выразах, абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасць». Падчас ператрусу ў яго дома знайшлі боепрыпасы. Пенсіянер расказаў следчым, што калекцыянаваў іх.

Суд прызнаў пенсіянера вінаватым і шляхам частковага складання, канчаткова прызначыў Кірэйчыку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Судом таксама вырашана пытанне аб спагнанні з абвінавачанага на карысць пацярпелых маральнай шкоды.

Крыніца: Пенсіянера з Хойнікаў асудзілі па "дыфамацыйных" артыкулах і за калекцыю боепрыпасаў