Мітынг, прысвечаны 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР у Кіеўскім скверы Менску. Фота: #ControlBY Святочны канцэрт і мітынг, прысвечаныя 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР, праводзяць сёння у Кіеўскім скверы Менску сябры і прыхільнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ.

Святочныя мерапрыемствы афіцыйна дазволеныя з 12 да 16 гадзін Мінскім гарвыканкамам.

Заяўнікі абяцаюць, што ў святочным канцэрце прымуць удзел барды і выканаўцы, сярод якіх Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Мельнікаў, Андрусь Такінданг, Зміцер Захарэвіч ды іншыя.

У мітынгу прымае ўдзел каля 200 чалавек.

 Мітынг, прысвечаны 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР у Кіеўскім скверы Менску. Фота: #ControlBY

Назіральнікі ControlBY

Назіральнікі і назіральніцы #ControlBY сочаць за акцыяй ля кінатэатра "Кіеў". «Вельмі шмат АМАПу у аўтазаках, шмат міліцыі са шчытамі ў бусіках, лётае дрон», - фіксуюць яны.

Назіральнікі паведамляюць пра двух затрыманых пал час акцыі. Сярод іх - Міраслаў Лазоўскі, нібыта для высвятлення асобы.

Крыніца: Праходзіць мітынг КХП-БНФ у Кіеўскім скверы, ёсць затрыманыя Дапоўнена