05.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе пятага чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дзяніса Жалезкі з Гомеля. Справу прызначаны разглядаць суддзя Дзмітрый Казлоў.
Вядома, што мужчыну абвінавачваюць па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ:
- ч. 1 арт. 130 (“распальванне іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы”);
- арт. 188 (“паклёп”);
- ч. 3 арт. 203-1 (“незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных”);
- ч. 1 арт. 342 (“арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”);
- ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (“садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”);
- ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі);
- ч. 1 арт. 368 (абраза Аляксандра Лукашэнкі);
- арт. 369 (“абраза прадстаўніка ўлады”);
- арт. 369-1 (“дыскрэдытацыя РБ”).
Як паведамляе “Гомельская вясна”, акалічнасці ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Дзяніса Жалезка высвятляюцца праваабаронцамі. Апошні запіс на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" быў зроблены яшчэ ў сакавіку 2022 г.
Дзяніс Жалезка – ўраджэнец Петрыкава, скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыіі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната, які знаходзіцца ў Гомелі.
Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Крыніца: У Гомелі па пратэсных артыкулах судзяць працаўніка гандлёвага дома "Рогачевъ"