Святочны канцэрт і мітынг, прысвечаныя 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР, праводзяць сёння у Кіеўскім скверы Менску сябры і прыхільнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ.
Святочныя мерапрыемствы афіцыйна дазволеныя з 12 да 16 гадзін Мінскім гарвыканкамам.
Заяўнікі абяцаюць, што ў святочным канцэрце прымуць удзел барды і выканаўцы, сярод якіх Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Мельнікаў, Андрусь Такінданг, Зміцер Захарэвіч ды іншыя.
Назіральнікі і назіральніцы #ControlBY сочаць за акцыяй ля кінатэатра "Кіеў". «Вельмі шмат АМАПу у аўтазаках, шмат міліцыі са шчытамі ў бусіках, лётае дрон», - фіксуюць яны.