21.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні, дзень палітвязняў У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, 21 траўня, у Фларэнцыі адбыўся перформанс з удзелам былых палітзняволеных Анастасіі Булыбенкі і Віталя Жука. Акцыю арганізавала прадстаўніца Народнага пасольства Беларусі ў Італіі Юлія Юхно. Перфоманс адбыўся ля сцен форуму Нэльсана Мандэлы, каля клеткі, у якой вядомы грамадскі дзеяч правёў 18 гадоў. Былыя палітвязні былі з сімвалічнымі жоўтымі нагруднымі біркамі.
Падчас перформансу з двух бакоў клеткі стаялі па два крэсла, на кожным з якіх сядзелі Ася і Віталь. На фоне гучалі лісты палітвязняў Віктара Бабарыкі, Паліны Шарэнды-Панасюк, Марфы Рабковай і іншых на італьянскай мове. Як распавяла Анастасія, італьянцы па чарзе садзіліся насупраць іх падчас чытання кожнага ліста. Пасля заканчэння перформансу палітвязні былі заключаны ў кайданкі і прайшлі ўнутр клеткі.
Чытаць на "Вясне" гісторыі Анастасіі Булыбенкі і Віталя Жука:
"Адміністрацыя калоніі ламае тое, што не змаглі зламаць у ІЧУ ці СІЗА", — вялікае інтэрв'ю з экс-палітвязнем бабруйскай калоніі
"Думала, што калі засну, то прачнуся зноў у камеры". Экс-палітзняволеныя — пра свой псіхалагічны стан з абодвух бакоў кратаў