Мікалай Чарнавус. Грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса з Баранавіч выклікалі позвай у Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту РБ на 10 гадзін 25 сакавіка. Двое міліцыянтаў прынеслі позву на работу. Актывіста на рабочым месцы не было, таму яны прыйшлі да яго дадому, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Кажа Мікалай Чарнавус:

– 25-га сакавіка – гэта нядзеля. Здавалася б, паўсюль выходны дзень. Але не, у связі з тым, што ў Менску будзе санкцыянаваны мітынг адбывацца, і Чарновуса, каб ён туды не трапіў, пратрымаюць да 15-й гадзіны і адпусцяць. Чарновус напіша плакаты, кепскія плакаты, то навошта там Чарнавус.

Выклікаюць Мікалая Чарнавуса ў якасці сведкі. Па якой справе – не паведамілі. Паводле Чарнавуса, за апошнія гады -  гэта звычайная практыка.

Крыніца: Баранавічы: Мікалая Чарнавуса чакаюць у СК 25 сакавіка