17.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 17 траўня распачнецца суд над палітзняволеным бізнэсоўцам Юрыем Альхавіком. Яго затрымалі восенню 2023 года і змясцілі пад варту. У лістападзе ён даў інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу "Беларусь 1", дзе распавёў, што напісаў ліст у еўрапейскую кампанію з просьбай аб спыненні супрацоўніцтва з беларускай кампаніяй, унесенай у санкцыйны спіс. 

yuriy_olkhovik.jpg
Юрый Альховік. Скрыншот "Беларусь 1"

"Я вырашыў напісаць ліст у адрас кампаніі, таму што я ведаў аб уведзеных санкцыях Еўрасаюза супраць прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Я вырашыў гэта выкарыстоўваць для свайго бізнэсу.

Я прасіў не адгружаць на адрас гэтай кампаніі, таму што дадзенае прадпрыемства знаходзіцца ў санкцыйным спісе. Калі вы адгрузіце, то такім чынам вы парушаеце санкцыі Еўрасаюзу", — распавёў Альховік.

Паведамляецца, што бізнэсовец адправіў блізу дзесяці падобных лістоў.

Цяпер яго будуць судзіць паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса, па якой яму пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Таццяна Фалькоўская.

Крыніца: У закрытым рэжыме пачнуць судзіць бізнэсоўца за "заклікі да санкцый"