22.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Асіповіцкага раёна сёмага лютага суддзя Алена Шамаль прызнала Сяргея Шэха вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну прызначылі два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Як паведаміў тг-канал "MAYDAY.TEAM", мужчына абскардзіў прысуд у Магілёўскім абласным судзе 11 красавіка. Судовая калегія за старшынствам Ірыны Цяпловай у закрытым рэжыме разгледзела апеляцыйную скаргу Сяргея і вырашыла прыбраць з абвінавачвання артыкул за "абразу Лукашэнкі" (ч. 2 арт. 368 КК) як "занадта часовы". Нягледзячы на гэта, прысуд Сяргея пакінулі без зменаў – 2,5 гады калоніі.