16.04.2024 Тэгі: грамадства, свабода асацыяцыяў, улады Прайшлі выбары і па іх выніках вядома, што чальцы праўладнай партыі "Белая Русь" адыгралі ў іх імітацыі значнае месца. Увогуле, як адзначаюць праваабаронцы, падчас выбараў* 2024 быў адзначаны рэзкі ўзрост партыйнага прадстаўніцтва за кошт "Белай Русі". Пры гэтым, па стане на канец сакавіка 2024 года згодна з маніторынгам Lawtrend былі ліквідаваныя або знаходзіліся ў стадыі ліквідацыі 1 600 некамерцыйных арганізацый. Сярод 16 існуючых у Беларусі партый засталіся чатыры, і ўсе – праўладныя.
Як было адзначана ў першай справаздачы экспертнай місіі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", узровень рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека не дазваляе казаць пра магчымасць правядзення дэмакратычных, свабодных і сапраўдных выбараў. Адной з прычын з’яўляецца адсутнасць незалежных грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, якія маглі б удзельнічаць у выбарах. З Юрыдычнай службай "Вясны" распавядаем пра партыю "Белая Русь", яе ролю на выбарах і значэнне для рэжыму.
"Белая Русь" – гэта грамадскае аб’яднанне або палітычная партыя?І тое, і тое. "Белая Русь" як грамадскае аб’яднанне існуе з 2007 года. Яна вызначае сябе як накіраваную на падтрымку палітыкі Лукашэнкі. Гэтае грамадскае аб’яднанне нельга назваць у чыстым выглядзе недзяржаўнай арганізацыяй.
Палітычная партыя "Белая Русь" на базе гэтага грамадскага аб’яднання была зарэгістраваная напярэдадні выбарчай кампаніі – ў траўні 2023 года. |
Якая роля грамадскага аб’яднання і палітычнай партыі "Белая Русь" на выбарах*?Перш за ўсё, як заўважылі праваабаронцы, прадстаўнікі партыі "Белая Русь" апынуліся ў пераважнай большасці сярод кандыдатаў у дэпутаты. Сярод кандыдатаў ў Палату прадстаўнікоў сябрамі "Белай Русі" былі 42,3% кандыдатаў, а ў мясцовыя Саветы дэпутатаў – 27,6%. Пры гэтым, падчас кампаніі "Праваабаронцы за свабродныя выбары" была адзначана значная колькасць акругаў, у якіх кандыдаты супернічалі між сабой, хаця ўсе яны прыналежалі да адной партыі – "Белая Русь". У Гродзенскім, Гомельскім і Віцебскім мясцовых Саветах дэпутатаў прадстаўнікі "Белай Русі" занялі каля паловы месцаў. Таксама значную ролю чальцы "Белай Русі" адыгралі ў арганізацыі выбараў удзелам у камісіях на ўчастках, якія ў тым ліку і лічылі галасы. Але ў дадзеным выпадку, гэта былі чальцы грамадскага аб’яднання "Белай Русі" нараўне з БРСМ, Саюзам жанчын, Саюзам ветэранаў і Фондам міра. Падрабязней аб выніках экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* 2024:
|
Чаму гэтая партыя штучная? Як мусіць быць?Гэта штучная партыя, бо яна была створаная для адмысловых мэтаў – як мінімум, удзеле ў выбарах*. Еўрапейскім судом па правах чалавека, палітычныя партыі прызнаюцца як паўнавартасныя суб’екты дэмакратычнага працэсу, калі яны з’яўляюцца добраахвотнымі аб’яднаннямі, то бок ніхто не прымушаецца да ўдзелу ў іх, адной з задач якога з'яўляецца ўдзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, у тым ліку шляхам вылучэння кандыдатур на свабодных і дэмакратычных выбарах (п. 56 Кіруючых прынцыпаў па свабодзе аб’яднанняў). Дабраахвотнасць азначае, што ніхто не можа быць прымушаны да ўступлення ў партыю супраць сваёй волі. А таксама яна прадугледжвае, што сябра партыі можа ў любы момант выйсці з яе без спагнання з яго штрафаў або іншых санкцый (п. 115 Кіруючых прынцыпаў прававога рэгулявання палітычных партый). У Беларусі пасля распачатых у 2020 годзе рэпрэсій рэжым вынішчыў усе дэмакратычныя інстытуты і працягвае наступ на грамадзянскія і палітычныя правы. У такіх умовах праўладныя арганізацыі і партыі не могуць з’яўляцца празрыстымі структурамі, як таго патрабуюць міжнародныя стандарты да палітычных партый. Унутрыпартыйнае жыццё мусіць быць агароджана ад умяшальніцтва дзяржавы і мусіць рэгулявацца выключна ўставам, які быў распрацаваны ўдзельнікамі і ўдзельніцамі партыі (п. 62 Кіруючых прынцыпаў прававога рэгулявання палітычных партый).
|
Для чаго ўлады ствараюць такія партыі?Юрыстка "Вясны" Віка Рудзянкова разважае, для чаго рэжыму штучныя палітычныя партыі:
|