16.04.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У Ваўкавыску 22 студзеня разглядзелі крымінальную справу супраць палітзняволенага Вадзіма Гусева, асуджанага раней за "абразу прадстаўніка ўлады". Гэтым разам яго абвінаваціліпаводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Мікалай Сяргейка асудзіў палітвязня яшчэ да аднаго года калоніі, а з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова прызначыў яму пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і тры месяцы.
Раней жыхар Шчучына адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу паводле арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў), дзе яму замянілі пакаранне з абмежавання волі на пазбаўленне волі тэрмінам на дзесяць месяцаў і сем дзён.
У ліпені 2023 года ў Шчучыне над Вадзімам адбыўся суд паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Згодна з абвінавачваннем, будучы ў ПУАТ, ён напісаў "абразлівыя" каментары, за што яго асудзілі на адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Тэрмін Вадзім адбываў у папраўчай калоніі № 11 у Ваўкавыску. Адразу па прыбыцці ва ўстанову яшчэ на "каранціне" за парушэнне "правілаў унутранага распарадку" (ПУР) яго пазбавілі доўгатэрміновага і кароткатэрміновага спатканняў, а таксама змясцілі ў штрафны ізалятар на пяць сутак. Пасля гэта Вадзіма адразу прызналі "злосным парушальнікам рэжыму".
"Самы звычайны ціск". Як і для чаго палітвязняў у калоніях робяць "злоснікамі"
Паводле матэрыялаў справы, пазней яму выпісалі яшчэ шэсць спагнанняў. Так, напрыклад, яго адправілі на адзін месяц у памяшканне камернага тыпу за тое, што не прадставіўся начальніку аператыўнага аддзела па ўстаноўленай для гэтага форме. Таксама палітвязня каралі за тое, што ён ляжаў на падлозе ў камеры ШІЗА, адмовіўся прыбіраць лакальнага ўчастку і памяшкання.
За неаднаразовае парушэнне ПУР адміністрацыя калоніі ініцыявала ўзбуджэнне супраць палітвязня крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суд над ім адбыўся ў Ваўкавыску 22 студзеня. Суддзя Мікалай Сяргейка асудзіў Вадзіма яшчэ да аднаго года калоніі, а з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова прызначыў яму пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і тры месяцы ва ўмовах строгага рэжыму.
Крыніца: Палітвязню Вадзіму Гусеву дадалі яшчэ адзін год зняволення