15.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гродзенскім абласным судзе 15 красавіка распачаўся суд над 48-гадовым Фёдарам Шведавым. Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Па гэтым артыкуле мужчыне пагражае да васьмі гадоў калоніі. Справу разглядае Віталь Кулеш. На судзе яго ўтрымліваюць у кайданках.
У першы дзень суда "Белта" апублікавала фотаздымкі і падрабязнасці з судовага працэсу Шведава. Згодна версіі абвінавачвання, Фёдар Шведаў са снежня 2020 года па сакавік 2021 года, выкарыстоўваючы аформлены ў ААТ "Сбер Банк" на сваё імя разліковы рахунак і плацежную карту, а таксама мабільны тэлефон, ажыццявіў перавод грашовых сродкаў на банкаўскія рахункі прадстаўнікоў "экстрэмісцкіх фармаванняў". Пра якія менавіта "фармаванні" ідзе гаворка — невядома.
Калі яго затрымалі — дакладна невядома, але мужчына ўтрымліваецца пад вартай у турме Гродна.
Крыніца: Зорку "Што? Дзе? Калі?" Фёдара Шведава ў Гродне судзяць за данаты