09.04.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, WeStandBYyou Асобы: Алесь Бяляцкі Сёння, 9 красавіка, роўна 1000 дзён з моманту затрымання лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага і яго калегаў-праваабаронцаў.
Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights і "Вясна" заклікаюць падпісаць петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных Беларусі.
Мэта — сабраць 100 000 подпісаў і перадаць іх у амбасаду Беларусі.
Ад моманту стварэння петыцыі мінулай вясной больш за 80 000 чалавек з усяго свету выказалі сваю падтрымку беларускаму праваабаронцу і выступілі за неадкладнае вызваленне палітвязняў.
Алесь Бяляцкі заўсёды выступаў у абарону правоў простых людзей і змагаўся за свабоду іншых, цяпер ён сам апынуўся за кратамі за сваю мірную прафесійную дзейнасць.
"Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!" Алесь Бяляцкі ў апошнім слове ў судзе
13 лютага праваабаронцы "Вясны" выступілі з апошнімі словамі ў судзе — на беларускай мове.
Разам з праваабаронцамі патрабуйце вызвалення палітвязняў, падпісвайце петыцыю і распавядайце сябрам!
Падпісаць петыцыю |
Крыніца: 1000 дзён у зняволенні! Падпішыце петыцыю за вызваленне Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага