У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй, 17 траўня 2017 года, АДЦ «Мемарыял», Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) запускаюць кампанію пасланняў салідарнасці з ЛГБТ Чачні і Данбаса.
Страшэнная хваля гвалту і дыскрымінацыі на глебе сэксуальнай арыентацыі і/або гендэрнай ідэнтычнасці ў Чачні ў апошні час шырока абмяркоўваецца: апублікаваныя сведчанні пра пагрозы, вымагальніцтвы, пазасудовыя затрыманні, сакрэтныя турмы, дзе катаванням падвяргаюцца дзясяткі людзей.
Пра сітуацыю ЛГБТ у Данбасе вядома менш, аднак праваабарончыя даследаванні АДЦ «Мемарыял» і Цэнтра грамадзянскіх свабодаў паказалі, што сітуацыя там шмат у чым падобная, а марыянетачныя ўлады так званых ЛНР і ДНР гэтак жа, як улады Чачні, адмаўляюць не толькі рэпрэсіі, але і само існаванне ЛГБТ-людзей у рэгіёне.
Кампанію падтрымалі сусветна вядомы пісьменнік Джонатан Літэл, знакамітая спявачка і актрыса Джэйн Біркін; салідарнасць выказалі многія дэпутаты Еўрапарламента, у тым ліку віцэ-прэзідэнты Еўрапарламента Сільві Гільём і Ульрыке Лунацэк, П'ер-Антоніа Панцэры (старшыня падкамітэту ЕП па правах чалавека), Іан Дункан (віцэ-прэзідэнт Интергруппы Еўрапарламента па правах ЛГБТІ), Хэйдзі Хаўтала (віцэ-прэзідэнт групы Зялёныя/Еўрапейскі свабодны альянс) і іншыя.
АДЦ «Мемарыял», Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) заклікаюць усіх, хто шануе правы чалавека і не прымае дыскрымінацыю і гвалт, далучацца да кампаніі #StopLGBTpersecution - дасылаць на платформу фатаздымкі і словы падтрымкі ахвярам гэтых бясчынстваў, відэазвароты і малюнкі з лагатыпам кампаніі ў абарону правоў людзей, якім цяпер так цяжка.
Крыніца: #StopLGBTpersecution: Міжнародная кампанія салідарнасці з ЛГБТ Чачні і Данбаса стартуе 17 траўня