02.04.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" чарговую кнігу

voennaja-simvolika-belorusov.-znamena-i-
Кніга "Военная символика белорусов. Знамена и мундиры" Віктара Ляхора

Гаворка пра кнігу "Военная символика белорусов. Знамена и мундиры" Віктара Ляхора. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска 28 сакавіка.

У 2021-ым годзе Мінкульт загадаў канфіскаваць з бібліятэк гэтую кнігу. Тады ведамства аргументавала гэта тым, што ў ёй "утрымліваецца недакладная інфармацыя, якая змяшчае элементы прапаганды антыдзяржаўнай накіраванасці".

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" TikTok-старонку "Вясны"

Адпаведнае рашэнне было прынятае 29 сакавіка. Таксама ў экстрэмісцкі спіс трапілі @viasna_bot, @ViasnaSOS, @Viasnainfo и @zvarot96.

Акрамя таго Спіс папоўнілі:

  • Telegram-каналы "Березовка", "REICHSARHIVE", "И Грянул Грэм Chat";
  • Друкаванае выданне "Вызваленне" (газета за свабоду i незалежнасць Беларусi Мiжнародная Лiга Працоўных - Чацвёрты Iнтэрнацыянал)" і сайт «litci.оrg/ru";
  • YouTube-канал "VideoBGLive";
  • Сайт і сацсеткі праекту "Асацыяцыя "Салідарнасць";
  • Сайт і сацсеткі праекту "TG HOUSE";
  • Youtube-канал «Женщины тяжелого поведения і ягоныя старонкі ў сацсетках.
  • Сайт "deputatov.nеt і чат-бот "Честный выбор";
  • Відэаролік "Белорусские Врачи против лжи о коронавирусе! Обращение медработников Витебска к властям о COVID-19";
  • Старонкі ў Х "BYSOL", "Belarusian Canadian Alliance";
  • Старонкі ў "Аднакласніках", "Клуб "Пагоня-2016", "Наша Плошча";
  • TikTok-старонкі "Вольны беларус", "politvyazynka".

КДБ затрымаў у Драгічынскім раёне 12 чалавек за дапамогу Украіне

Пра затрыманні расказалі ў сюжэце АНТ. Сцвярджаюць, што жыхары Драгічынскага раёна дапамагалі Службе бяспекі Украіны — забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі, паведаміла "Наша Ніва".

Прапагандысты ў сваім сюжэце назвалі імёны некаторых затрыманых: Дзмітрый Капуза, Уладзімір Капуза, Вольга Капуза, Аляксандр Капуза, Яўген Грук, Віктар Яскіч, Лідзія Грук.

На затрыманых завялі справу па артыкуле 289 частцы 3 — акт тэрарызму ў складзе групы.

У Гродне затрымалі дзвюх дзяўчат за падпал чырвона-зялёнага сцяга

Праўладныя крыніцы паведамілі пра затрыманні 22-гадовай і 23-гадовай дзяўчын. Згодна з крыніцамі, 1 красавіка дзяўчаты вырашылі падпаліць чырвона-зялёны сцяг.

Яны ўзялі швабру, абматалі яе папяровым ручніком, падпалілі яго і такім чынам дацягнуліся да сцяга на адміністрацыйным будынку. Супраць іх распачалі крымінальную справу за "здзек з дзяржаўных сімвалаў".

Крыніца: TikTok-старонка "Вясны" у "экстрэмісцкіх матэрыялах", затрыманне 12 чалавек за дапамогу Украіне: хроніка пераследу 2 красавкіа