19.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч пятага сакавіка 2024 года асудзілі Аляксандра Захарчыка паводле ч. 2 арт. 367 (Паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Пакунова прызначыла Аляксандру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у "Аднакласніках" упадабаў і рэпоснуў публікацыю з тэкстам пра Лукашэнку, у якой яго абвінавачваюць у здзяйсненні цяжкага і асабліва цяжкага злачынства. Суд убачыў у гэтым паклёп на палітыка.
Да суда Аляксандр знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Ён цалкам прызнаў віну.
Аляксандр Захарчык мае сярэднюю адукацыю і працуе кіроўцам.
Крыніца: Кіроўцу з Баранавічаў асудзілі на 3 гады "хіміі" за рэпост публікацыі пра Лукашэнку